Статистика ВК сообщества "Open-air «Свята Сонца» на Купалле"

0+
Купалле 2025

Графики роста подписчиков

Лучшие посты

V Купальскі фэст [club109583233|"Свята Сонца"] адбудзецца 18-19.06.2022 у Дудутках!
Падрабязнасці хутка!

120 5 ER 4.3437
Вось і прайшоў V Міжнародны купальскі фестываль "Свята Сонца". Што такое наш фестываль? Гэта традыцыі і абрады, канцэрты і вогненнае шоу, квэсты, варажба і шмат-шмат весялосці.

Але ў першую чаргу фестываль - гэта людзі. Кожны, хто стаіць на сцэне і за ёй. Каго відаць у аб'ектыве фотаапарата, і таго, хто стаіць па іншы бок. Хто працуе, і хто адпачывае.

Мы хочам падзякаваць кожнаму, хто унёс часцінку ў наш фестываль!
Цудоўныя музыкі, фаерщыкі, рамеснікі, инфапартнёры ды работнікі іншых пляцовак. І, вядома ж, нашы госці. Фестываль - гэта вы!

Дзякуй, што вы ёсць і да новых сустрэч!❤

#святасонца #святасонца2022

8 0 ER 1.6085
РОЗЫГРЫШ КВІТКОЎ!!!
Адкажыце на пытанне: з чым у Вас асацыюецца Купалле?
Правільнага адказу няма!;)
З тых, хто адкажа на пытанне, а таксама паставіць падабайку гэтаму запісу і падзеліцца ім з сябрамі - заўтра мы абярэм пераможцу - ён атрымае пару квіткоў на наш фестываль. Пачалі! ✏

[club109583233|2022 Оpen-air на Купалле "Свята Сонца"]
18-19/06/2022
Дудуткі

41 51 ER 3.0905
Сустракайце!
Першы ўдзельнік канцэртнай праграмы [club109583233|"Свята Сонца"] - легендарныя і непаўторныя [club31026905|PAWA FolkTronica FolkRock]!

40 2 ER 1.9009
Разам з [club22209723|▼▲▼Этностудия "Кетри / Ketri": танец/музыка.▼▲▼] запрашаем на V міжнародны купальскі фестываль
“СВЯТА СОНЦА”!

Ужо ў гэтую суботу для вас:

☀ фестываль агню і піратэхнікі;
☀ open-air канцэрт фолк- і фолк-рок-музыкі, а таксама сумежных напрамкаў;
☀этнапляцоўкі;
☀кірмаш майстроў-рамеснікаў (традыцыйныя рамёствы);
☀ інтэрактыўныя і спартыўныя зоны;
☀абрадавыя і забаўляльныя блокі на працягу ўсяго фестывалю.

Пасля завяршэння асноўнай праграмы ў 1:30 удзельнікі і госці імпрэзы факельным шэсцем пройдуць да берагу ракі Пціч. Там традыцыйна запалае агонь, плынь ракі панясе вянкі, загучыць старажытная музыка, а ўсе жадаючыя скокнуць праз ачышчальнае вогнішча.

Чакаем!

19 0 ER 1.0714
Наступны ўдзельнік канцэрта на фэсце [club109583233|"Свята Сонца"] - гурт [club134598090|KaS]!

50 3 ER 1.7331
🌱🌱🌱Праграма канцэртаў на галоўнай сцэне!🌱🌱🌱

16.00-16.30 - "Хмельны вір";
16.30-17.30 - "Бан Жвірба";
17.30-18.10 - "Тутэйшая Шляхта";
18.10-19.20 - "КаS";
19.20-20.40 - "PAWA";

21.00- 23.10 - Конкурс вогненных тэатраў;

23.00-00.00 - "Guda";
00.00-01.00 – "Акваморта".

53 0 ER 1.6524
У ноч з суботы на нядзелю, пасля заканчэння асноўнай праграмы, адбудзецца факельнае шэсце да берага ракі Пціч, дзе запылаюць купальскія вогнішчы, будзе гучаць музыка, а ўсе вакол кінуцца ў скокі, або будуць вадзіць карагоды. І, вядома, ж дзяўчыны запускаюць вянкі на ваду, а пары скачуць праз вогнiшча.

Самая таямнічая ноч года. Сустракаем разам!

27 4 ER 1.1622
Наступны ўдзельнік купальскага фэста [club109583233| "Свята Сонца"] - гурт [club150678793|Хмельны Вiр] ! 18/06/2022, Дудуткі!

#святасонца #хмельнывір #фестивалибеларуси #купалле

25 0 ER 1.0436
"Маст-хэв" або што трэба зрабіць на Купалле?)

✅прайсці праз Купальскую браму і загадаць жаданне;
✅паспрабаваць чай на травах;
✅паваражыць на будучыню;
✅для дзяўчынак - сплесці вянок і запусціць яго па рэчцы;
✅патанчыць пад выступы музыкаў;
✅адшукаць папараць-кветку;
✅запаліць факел і адправіцца на рэчку;
✅скокнуць праз вогнішча;
✅на досвітку "купацца" ў расе і паглядзець, як "гуляе" сонца.

Чым бы вы дапоўнілі гэты спіс?)

0 3 ER 0.2892