Статистика ВК сообщества "МОВА ПОБАЧ"

0+

Графики роста подписчиков

Лучшие посты

Полацкі хлебазавод пераходзіць на беларускую мову 🙂
Уся новая ўпакоўка яго прадукцыі будзе па-беларуску. Першыя тры новыя найменаванні ўжо ў продажы.

10 2 ER 1.6500
Беларус, памятай!
Цябе шануюць і паважаюць толькі тады, калі па-беларуску можна прачытаць усё - і кантакты вытворцы, і складнікі, а не толькі назву і слоган.

5 6 ER 1.2705
Мы напісалі стопяццот зваротаў за беларускую мову да вытворцаў і калі пабачылі гэтую ўпакоўку, узрадаваліся. Бо тут беларуская мова не дэкаратыўная (гэта калі толькі ў назве). Па-беларуску тут склад і іншая інфармацыя, важная для спажыўца.

Але, прайшоў час і з'явілася аналагічная, толькі цалкам рускамоўная ўпакоўка. Зараз прадаюцца абодва варыянты.

Спажывец галасуе рублём. Таму, калі набываеце ёгурт "Бабулінай Крынкі", набывайце той, дзе ёсць інфармацыя на нашай мове. Увогуле, калі нешта набываеце і ёсць аналагічны тавар з беларускай мовай, варта праявіць прынцыповасць.

Калі ўжо нават да "Савушкіна" дайшло, што беларускую мову нельга ігнараваць, то і да іншых дойдзе 😉

8 4 ER 1.2618
"Ведаеце, я зараз скажу вам не зусім прыемную рэч. Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску. Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён. Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёньня размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька зь нясьвіжцамі размаўляў выключна па‑беларуску".

R.I.P. княгіня Альжбета Марыя Радзівіл (1917-2021)

16 2 ER 1.3388
«Хто кажа, што ён беларус, а мовы беларускае не прызнае, той кепскі беларус. Не прынясе ён карысьці роднаму краю. Міцкевіч і Сыракомля былі беларусы і ведалі, што яны беларусы, але калі яны гаварылі і пісалі па-польску, то ўся праца іх пайшла на багацьце і пыху польскага народу. «Хто любіць Айца Нябёснага, а бліжняга свайго ненавідзіць, — сказаў Хрыстос, — той кажа няпраўду». Хто любіць свой край, а культуру яго не прымае, той лжэц — скажам мы ад сябе»

Язэп Лёсік, 1918 год

13 12 ER 1.3784
Падзяліцеся гэтай інфармацыяй, калі ласка!

❤ У гімназіі №4 г. Баранавічы створаны клас з беларускай мовай навучання! Ёсць месцы.

☎️ Тэлефон прыёмнай дырэктара 80163623450

18 1 ER 1.3008
"Прымусам вы не вернеце беларускую мову ў Беларусь" - пішуць нам наконт апошняй навіны пра "Слодыч". Даволі распаўсюджанае меркаванне, таму адкажу тут.

🐈 Калі вы лічыце, што за адсутнасць беларускай мовы і нахабныя адказы нельга даваць штраф, то не здзіўляйцеся пасля, што за беларускую мову абражаюць, пазначаюць фарбай і збіваюць. Трэба змагацца супраць любой дыскрымінацыі каб не дапусціць яшчэ большай. Абарона сваіх правоў - гэта неабходнасць, калі ты жывеш у Беларусі.

🐈 Вы хочаце, каб ім было "да законаў", так? Але, атрымліваецца не да ўсіх законаў. Закон "Аб мовах", "Аб зваротах грамадзян і юрасоб" і Канстытуцыю Беларусі можна праігнорыць. Толькі Канстытуцыю, вядома часткова. Артыкул 17 пра мову можна парушыць, а артыкул, які дае права на справядлівы суд, напрыклад - нельга?
Толькі так не бывае ў прававой дзяржаве. У прававой дзяржаве вам павінна быць да ўсіх законаў і ім павінна быць да ўсіх законаў. І калі вы сапраўды хочаце перамен, дабівайцеся законнасці на практыцы. І ад сябе таксама.

🐈 Вы супраць фальсіфікацыяў і ў шоку, што ў 2020 годзе сфальсіфікавалі выбары. Але фальсіфікацыі пачаліся раней, на рэферэндуме пра сцяг і мову. Як можна быць супраць адных фальсіфікацыяў і падтрымліваць іншыя? А вы падтрымліваеце, калі пішаце, што патрабаваць беларускую мову ў Беларусі гэта прымус.

🐈 Вы дакладна хочаце нармальную краіну? У нармальных краінах вытворцы не толькі выконваюць закон, але і паважаюць сваіх спажыўцоў і не даюць нахабныя адказы. Я сустракаю беларускую мову на фінскай, польскай, расейскай і г. д. прадукцыі. Ім не ўлом дадаць беларускую мову на ўпакоўку, а нашым улом. А ў нашых па законе мова павінна быць і яе адсутнасць парушае мае правы. Так вось, калі ў нармальнай краіне нехта парушае твае правы, ты не ідзеш біць твар і тым больш ты не павінен гэта цярпець, а проста спакойна пішаш заяву. Хочаце жыць у цывілізаванай краіне, будзе цывілізаванымі. Ну ці не замінайце іншым такімі быць.

🐈 Прымус? Праз прымус у нас тут расейская мова пару сотняў год як выціскае беларускую, калі вы не заўважылі. Ладна, распавяду сакрэт "Умовы для мовы". Калі мы бачым адсутнасць дзе-небудзь беларускай мовы ў Беларусі - ёсць 2 варыянты:
1. Напісаць туды, каб дадалі;
2. Адразу напісаць заяву, бо нашае права парушанае.
Мы заўжды выбіраем першы варыянт, бо не такія мы злыдні, як вам распавядаюць рускія смі, хаця другі варыянт нашмат эфектыўней. А заяву мы падаем, толькі калі атрымалі кепскі адказ на лагічную прапанову, каб на беларускім тавары з’явілася беларуская мова.

І ўвогуле звароты, заявы, скаргі - гэта тое, што дае рэальны эфект, што да 2020, што зараз. З дапамогай нашых зваротаў у маёй вёсцы з’явілася нармальная дарога, пешаходны пераход і рознае іншае, а ў Беларусі ад дакументаў, шыльдаў і квіткоў па-беларуску да новага заканадаўства.

10 6 ER 1.2681
НА PEPSI З’ЯВІЦЦА БЕЛАРУСКАЯ МОВА!

Ігар Случак атрымаў адказ, што ў бліжэйшы час Pepsi Max з’явіцца з беларускамоўнай этыкеткай у гандлёвых сетках. Для іншых безалкагольных напояў пытанне аб размяшчэнне інфармацыі для спажыўца на беларускай мове таксама будзе разгледжана.

Яшчэ з 2017 года мы атрымлівалі адказы, што на этыкетках PEPSI не можа быць беларускай мовы. Для таго, каб беларуская мова з’явілася нам спатрэбілася 5 год 😊

11 3 ER 1.1289
Нарэшце, мы знайшлі гарантаваную нам “роўнасць дзяржаўных моў” у Беларусі. У лесе.

7 4 ER 1.0659
"Пакуль жыве мова - жыве народ" - пісаў Купала.
"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову" - пісаў Колас.
"Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй" - пісаў Караткевіч. "Мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу" - пісаў Быкаў.

І ўся Беларусь нешта такое разумее. Але не размаўляе.

Чаму? А якія адмазкі вы чулі?

16 7 ER 1.2059