Статистика ВК сообщества "СТАРЫ ОЛЬСА. Афіцыйная суполка"

0+
⚡Кавер на Green Day на Ютуб

Графики роста подписчиков

Лучшие посты

Дзень #1 #by_culture
Стары Ольса далучаецца да святкавання Міжнароднага тыдня беларускай культуры. Кожны дзень у эфіры скарбы літвінаў.

Сёння вашай увазе асноўныя часткі музычнай культуры Вялікага Княства Літоўскага: рыцарскі эпас (песні рыцараў і шляхты), камерная музыка (творы прыдворных музыкаў), духоўная музыку (рэлігійныя гімны і псальмы), народная музыку (фальклор) і гарадская музыка (танцы са зборнікаў XVI ст.). Усе творы грунтуюцца на гістарычных крыніцах, іх рэканструкцыя мае навуковы падмурак.

49 2 ER 3.6067
Стары Ольса на старонках беларускага падручніка па ангельскай мове за 8-мы клас. Нечакана.

9 15 ER 2.6064
З Калядамі, сябры! Хай усе багі спрыяюць ва ўсіх справах!

13 4 ER 1.9907
Дзень #6
Тыдзень беларускай культуры

Першы тост звычайна п'ецца
За ўсіх тых, хто тут збярэцца.
П'ем другі, каб волю меці,
За жыццё падымем трэці.
Чацьвёрты за Царкву Хрыстову,
Пяты за моц князёву,
Шосты за людзей вольных,
А потым п'е, хто здольны.

Застолле – гэта мастацтва! Нашы продкі былі вельмі здатныя да іх, мелі добры густ і імпэт. Мы паспрабавалі аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво.

Вашай увазе альбом «Вада, хмель і солад».

А ўвесну амерыканская кампанія выпусціла пітны мёд «Стары Ольса» у падтрымку гурта. То не падаем духам! Будзьма!

Фота: Анастасія Васільева
#by_culture

18 2 ER 1.6338
Пайшоў у іншы свет прафесар Адам Мальдзіс, які адкрыў свету зборнік барочнай музыкі "Полацкі сшытак" (навуковая назва “Астрамечаўскі рукапіс”).

Пасля вайны з нямецкіх запаснікаў у Польшчу трапіў беларускі ўніяцкі служэбнік, які ў 1956 г. паступіў у Бібліятэку Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў). У вокладку гэтага служэбніка быў уклеены нотны рукапіс, які ў 1962 г. знайшоў беларускі прафесар Адам Мальдзіс. Даследаваў рукапіс польскі музыказнаўца Ежы Голас. З таго часу Е.Голас фігуруе ў энцыклапедыях як афіцыйны адкрывальнік рукапіса. Зборнік быў складзены ў вёсцы Астрамечава на Брэстчыне, але належаў полацкаму біскупу.

Мелодыі з "Полацкага сшытку" увайшлі ў некалькі альбомаў Старога Ольсы альбо склалі іх значную частку.

20 2 ER 1.6270
⚡У нас фантастычная падзея!

Дзелімся перадгісторыяй і падрабязнасцямі падзеі.

#СтарыОльсаНавіны

20 3 ER 1.6182
Дзень #3
Тыдзень беларускай культуры

Вашай увазе аўдыа аповесць "Ладдзя Роспачы" Уладзіміра Караткевіча пад музыку гурта Стары Ольса. Тэкст чытае Зміцер Сасноўскі.

Аповесць насычаная глыбокімі разважаннямі над сэнсам жыцця і лёсам роднай зямлі. У ёй выкарыстана шмат алегарычных сімвалаў. Таксама ладдзя Роспачы — гэта Беларусь, якая пераадольваючы змрок забыцця, бяспамяцтва і жахаў, уваскрасае і адраджаецца. Ад смерці і знікнення яе ратуе Гервасій Выліваха — жыццялюб, які не растаецца з лютняй нават у царстве Смерці, абаронца людзей і шчыры патрыёт роднай зямлі. Уладзімір Караткевіч сцвярждае, што каханне, цярпенне, смех і жартаўлівасць дазволілі беларускаму народу выстаяць у самых неспрыяльных умовах.

#by_culture

27 2 ER 1.6929
Кліп у сеціве!

Спрадвечная тэма барацьбы цемры і святла, супрацьстаяння старога і новага, пра адвагу, сілу, мужнасць і веру. Словы і музыка народныя.

29 5 ER 1.7184
🔔Серада, 22 снежня, 20:00 (па Мінску)
Прэзентацыя новага сінгла і кліпа.

#СтарыОльсаГлядзець

15 3 ER 1.0922
Усё наша жыццё - барацьба з Цмокам, знешнім і ўнутраным. Але фінал мажорны, таму не губляем моц і веру.

#СтарыОльсаСлухаць
Фота: Julia Khvoshch, Steam Show фэнтэзі шоў

3 0 ER 0.8673