Статистика ВК сообщества "20-21/07/2024. Наш Грунвальд. Дудуткі"

0+
2024

Графики роста подписчиков

Лучшие посты

Самы маштабны беларускі фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Наш Грунвальд» адбудзецца 23-24.07.2022 у Дудутках!
Вельмі хутка раскажам пра ўсе падрабязней!

#нашгрунвальд

181 15 ER 4.0444
МЫ ЗРАБІЛІ ГЭТА!

Прайшлі два фестывальныя дні найбуйнейшага фестывалю гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд": відовішчныя рыцарскія турніры і паядынкі, захапляльны конны турнір, запальны "Баль пасля Бітвы", неверагоднае вогненнае шоў, утульны кірмаш рамеснікаў, шалёны намётавы лагер, танцы, весялосць і тысячы задаволеных усмешак!

І за ўсім гэтым стаяла каласальная праца! Праца тых, хто трынаццаць гадоў таму стварыў гэты фестываль і з кожным годам ўдасканальвае яго. Тых, каго мы бачым на розных пляцоўках і тых, хто хаваецца ў цені, выконваючы сваю працу. Сапраўдная каманда, дзякуючы якой усё працуе выразна і зладжана!

"Наш Грунвальд" каторы раз збірае пад сваім крылом самых адважных рыцараў, самых таленавітых музыкаў, рамеснікаў, фатографаў, самых-самых людзей. З кожным годам фэст папаўняецца новымі асобамі. І чым бы мы не займаліся на фестывалі, за што б не адказвалі, за працу або за адпачынак, мы - маленькія часцінкі аднаго вялікага механізму. Вы ўсе - наша фестывальная сям'я!

Сустрэнемся праз год на нязменнай пляцоўцы музейнага комплекса "Дудуткі" і зробім гэта яшчэ гучней і ярчэй! Абдымаем!❤

11 3 ER 1.9644
Фестиваль "Наш Грюнвальд 2021" пройдет 24-25 июля 2021 года в Дудутках!

#нашгрюнвальд #фестивалибеларуси

173 33 ER 3.8469
Раніца павінна пачынацца з добрых навін 🤗

Мы аб'яўляем розыгрыш пары квіткоў на наш фестываль!

Для таго, каб выйграць квіток трэба:
1. Паставіць лайк гэтаму запісу;
2. Зрабіць рэпост да сябе (профіль павінен быць адкрыты);
3. Напісаць у каментарах, што Вам больш за ўсё падабаецца на нашым фэсце.

Пераможцу даведаемся ўжо ў чацвер. Ён атрымае пару квіткоў на самы буйны фестываль гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі.🤗

135 135 ER 4.1851
конны турнір фэста [club28288184|"Наш Грунвальд 2021"]

14 2 ER 1.5234
🔥ТОЙ МОМАНТ, КАЛІ МІЛЬЁН РАЗОЎ ХОЧАЦЦА СКАЗАЦЬ ВАМ "ДЗЯКУЙ"!🔥

💥 Дзякуй усім рэканструктарам, ўсім удзельнікам рыцарскага лагера! Менавіта вы з'яўляецеся тымі, хто захоўвае нашую гісторыю ⚔

💥 Дзякуй нашым неверагодным музыкам і вядучым! Вы падарылі цудoўны "Пір пасля бітвы" і далі моцны зарад энергіі ўсім, хто прысутнічаў! [club55355722|"Nevrida"], [club31026905|"Pawa"], [club6016960|"Мельница"], [club536718|"Стокс"], [club105817887|"Yann Zhanchak"] , [club31026905|"Pawa"], "Aqua Morte", [club30214397|"HardWood"], "Хмельны вір", [id7129585|Алесь Чумакоў], а таксама [club22209723|"Ketri"] ды [club96618850|"Шатландская Пяхота"], вы шыкоўныя! 🎤

💥 Дзякуй таленавітым рамеснікам! Штогод вы здзіўляеце новымі вырабамі і ствараеце самы аўтэнтычны сярэднявечны кірмаш! 🐺

💥 Дзякуй шаноўным прадстаўнікам СМІ! Праз вашую працу пра фэст ведаюць не толькі ва ўсёй нашай краіне, але і за яе межамі! 🗣

💥 Дзякуй нашым валанцёрам за дапамогу любой цяжкасці! Дзякуй, што робіце знаходжанне на фэсце прыемным і бяспечным! 🛠

💥 І, натуральна, асаблівы дзякуй усім, хто завітаў падзяліць з намі гэты фэст! 🤓

💥 Мы шчаслівыя, што "НАШ ГРУНВАЛЬД 2021" адбыўся! 🏹💥

4 13 ER 1.4413
🎧 Знаёмімся з музыкамі фэсту "Наш Грунвальд 2021"! 🎧

💥 [club6016960|"МЕЛЬНИЦА"] — расійскі гурт, які шматразова выступаў на найбуйнейшых пляцоўках і фестывалях "Нашествие", "Мир Сибири", "Чартова Дюжина", "Наш Грунвальд" і інш. Абаяльная і моцная лідар і заснавальнік калектыву Хелавіса двойчы атрымлівала прэмію "Чартова Дюжина" у намінацыі "Салістка года". У сваіх песнях Наталля О'Шэй, лінгвіст па адукацыі, выкарыстоўвае шырокую палітру вобразаў усёй індаеўрапейскай міфалогіі. Інструменты — адпаведныя: ірландская арфа, віяланчэль, флейта, мелодыка, жалейка, вісла, акустычная гітара, электрагітара, барабаны, бас-гітара.
Сугучча незвычайнага — на фэсце "Наш Грунвальд 2021"! 🔥🔥🔥

#нашгрунвальд #нашгрюнвальд #мельница #фэст #беларусь

75 3 ER 2.0150
Первая пачка подтвержденных участников фестиваля [club28288184|"Наш Грунвальд 2021"]!

#нашгрюнвальд #фестивалибеларуси

24 5 ER 1.4551
Са святам!
Сёння ўзгадваем адну з самых маштабных падзей Сярэднявечнай Еўропы – Грунвальдскую бітву! Менавіта гэтай легендарнай старонцы гісторыі Беларусi прысвечаны фэст [club28288184|“Наш Грунвальд 2021”]!

🛡⚔15 ліпеня 1410 года каля Грунвальду і Танэнбергу адбылася вырашальная бітва Вялікай вайны 1409 – 1411 гг. паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога. Саюз Каралеўства Польскага і ВКЛ пад кіраўніцтвам караля Уладзіслава II Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта заваявалі рашучую перамогу над войскам Тэўтонскага ордэна пад кіраўніцтвам вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена. Грунвальдская бітва пераразмеркавала баланс сіл ва Усходняй Еўропе і адзначыла ўзыход польска-літоўскага саюза да ўзроўню дамінуючай ваенна-палітычнай сілы ў рэгіёне.

#нашгрюнвальд #нашгрунвальд #фестиваль #фестивалибеларуси #беларусь #грюнвальдскаябитва

22 7 ER 1.3983
Фэст [club28288184|"Наш Грунвальд 2021"] адбудзецца 24-25 ліпеня 2021 года ў Дудутках!

#нашгрюнвальд #фестивалибеларуси

65 6 ER 1.7151