А мы да вас зноў з добрымі навінамі
Апошнім часам мы няшмат пісалі ў сацсетках. Але хочам паведаміць, што праца па агучцы фільмаў на беларускую мову працягваецца. Цяпер Кінаконг робіць афіцыйны дубляж фільмаў кампаніі Disney. Цягам года мы агучылі 5 новых стужак, якія вы можаце паглядзець на voka tv у раздзеле Сіневока voka.tv/collections/cinevoka. Сярод іх:
Уверх
Душа
🧙🏻 Наперад
🧠 Галаваломка
Папялушка
Каб адпавядаць творчым і тэхнічным стандартам кампаніі Disney, нам давялося выйсці на новы прафесійны ўзровень. Наша супраца працягваецца, і зусім хутка вы зможаце ўбачыць яшчэ адзін фільм па-беларуску. Чакайце падарунак на Каляды
P.S. Будзем шчыра ўдзячныя, калі вы падзеліцеся гэтай інфармацыяй з вашымі сябрамі, каб як мага больш людзей змаглі глядзець кіно на роднай мове.
Количество постов 974
Частота постов 277 часов 59 минут
ER
157.41
Нет на рекламных биржах
Графики роста подписчиков
Лучшие посты
️Ці бачылі вы ўжо новы фільм у нашай агучцы на voka.tv?
«Аліса ў Цудазем'і» — незвычайная стужка 2010 года. Яна, як і класічны твор, застаецца актуальнай і сёння. Улічваючы зорны акцёрскі склад, «Аліса» аказалася адной з найбольш складаных прац у дубляжы. Паглядзіце і напішыце, ці атрымалася ў нас захаваць непаўторную атмасферу стужкі. Гэты ды іншыя фільмы па-беларуску глядзіце тут: voka.tv/collections/cinevoka
P.S. А яшчэ мы будзем шчыра ўдзячныя, калі вы падзеліцеся гэтай навіной з вашымі сябрамі