Статистика ВК сообщества "VANDRVM"

0+

Графики роста подписчиков

Лучшие посты

Сябры, на жаль маю дрэнную навіну.

Учора ў мяне ў шыі знайшлі пухліну... Заўважыў яе пару дзён таму, зьвярнуўся да лекараў. Папярэдне па УЗІ сказалі, што не злаякасная. Наперадзе прыёмы дактароў, абсьледваньні, аналізы, МРТ, лекі, магчыма аперацыя...

Я пра што? Усё гэта сёньня каштуе зусім ня танна, а пасьля міжсезонкі грошай у мяне ня шмат. А ўлічваючы, што падаткі гідам паднялі ў 3 разы, то каб шчэ хапіла хаця б адбіцца ад тых падаткаў :)

Таму я прашу дапамогі ў вас. Як можна мне дапамагчы?

– наведваць менскія вандроўкі і пакідаць чаявыя

– запісацца ў адну з паездак па Беларусі

– зрабіць перавод мне на картку

5392 1412 3242 2482

03/24

PAVEL DZIUSEKAU

Усе, хто перавядзе 65 руб. і больш, атрымаюць бясплатнае месца на любое з нашых падарожжаў па Беларусі. Просьба захаваць скрыншот вашай транзакцыі і паказаць яго ў аўтобусе.

Ну і галоўнае – УСЕ ВАНДРОЎКІ АДБУДУЦЦА! Я планую і надалей працаваць і радаваць вас цікавым, сьмешным і загадкавым :)

Дзякуй вам.

23 5 ER 1.4168
❗❗❗ AND NOW IT'S OFFICIAL ❗❗❗

22.05 (субота) мы едзем у Нароўлю ў госьці да гаспадара нараўлянскага палаца і славутага пісьменьніка Андрэя Горвата!!!

Анонс вандроўкі па трох найцікавейшых сядзібах рэгіёну будзе ў гэтыя выходныя, а пакуль:

стаўце лайкі тыя, хто хоча з намі!

перачытвайце "Радзіва Прудок" і "Прэм’еру"!

бярыце кнігі з сабой - будзе магчымасьць атрымаць аўтограф аўтара!

ну і канешне не прапусьціце анонс - колькасьць месцаў абмежаваная!

P.S. 10 руб. з кожнага квітка пойдуць на рэстаўрацыю палаца - такім чынам кожны з вас паўдзельнічае ў добрай справе напрамую.

P.P.S. Усе падрабязнасьці будуць неўзабаве!

#нароўля #biełaruś #travel #vandrvm #радзівапрудок #андрэйгорват #андрусьгорват

14 5 ER 1.1480
🛫Хто добра адпрацаваў сезон - той у Канстанцінопаль, Трою і Эфес🏛😉

#travel #turkey #vacations

1 9 ER 0.9937
ШАНОЎНАЕ СПАДАРСТВА, МЫ ЕДЗЕМ СЬВЯТКАВАЦЬ МОЙ ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ І ЛАДЗІМ ПІКНІК КАЛЯ 500-ГАДОВАГА ДУБА! УСІХ ЗАПРАШАЮ!

05.06 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ПІКНІК НА ЎЗБОЧЧЫ ГІСТОРЫІ"!

Маршрут: Задзьвея – Нача – Туча – Вялікія Круговічы – Ясянец – Цясноўка – Радзівілімонты

У ЗАДЗЬВЕІ пабачым самы прыгожы ў Беларусі халадзільнік, якім карысталіся яшчэ Чачоты! У НАЧЫ і ТУЧЫ мы агледзім велічныя родавыя сядзібы Чарноцкіх і Яленскіх. ВЯЛІКІЯ КРУГОВІЧЫ сустрэнуць нас успамінамі пра сядзібу роду Абуховічаў і цудам прыроды – дубам-патрыярхам, узрост якога пераваліў за пяць стагодзьдзяў, ля якога зладзім сьвяточны пікнік, на якім чакаем вашыя кулінарныя сюрпрызы! У мястэчку ЯСЯНЕЦ мы адчуем сябе егіптолагамі і будзем дасьледваць піраміды і шляхетныя склепы Вендорфаў, Яленскіх і Абуховічаў на мясцовым старажытным цьвінтары, а ў ЦЯСНОЎЦЫ засьпеем хутка зьнікаючую сядзібу Лабецкіх. Ну а напрыканцы нас чакаюць казачныя РАДЗІВІЛІМОНТЫ з руінамі палацу Радзівілаў XVIII ст. і казачным паркам, што быў створаны славутай Марыяй дэ Кастэлян, дзе блукаючы па старажытных грабавых алеях, мы адчуем дух гісторыі і рамантыку той эпохі…

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ!

Маскі, а таксама ежу і ваду ў дарогу бярыце, калі ласка, з сабой.

Кошт – 55 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 45. Калі зьбярэм поўны аўтобус – 50/40.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне паведамленьне ў Viber (+375 29 564-70-09) ці смс на гэты ж нумар наступнай формы:

"Вандроўка 05.06! Нас х чалавек. (Таксама напішыце вашы імёны і прозьвішчы)"

Пры вострай патрэбе па здароўю пазначце неабходнасьць выдзяліць вам месцы ў першай палове аўтобусу. Агулам жа працуе наступнае правіла – у аўтобус запускаць буду па чарзе згодна з вашым запісам на вандроўку, таму чым раней запісаліся, тым лепей месца ў аўтобусе сабе здабудзеце:)

Сустракаемся ў 08.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 20.00

P.S. А на вандроўку ў Нароўлю на 22.05 яшчэ маем 3 месцы!

P.P.S. Новая фрызура ўвагу прыцягвае?🤣🤣🤣

7 10 ER 0.8296
Людзі, вы цудоўныя - за пару гадзін палова аўтобуса ўжо занятая - заўжды так запісвайцеся🤭

Другая палова месцаў яшчэ чакае сваіх гаспадароў - чытайце праграму тура і дасылайце заяўкі ў вайбер🙂

Заўтра вандровак ня будзе - прагназуюць моцны дождж і вецер⛈

У Сар’ю такі паедзем летам - не сабраліся мы😪

Расклад вандровак абнаўлю заўтра📆

Як вам мая новая майка?👕

#vandrvm

1 5 ER 0.6232
Вечарам чытаем і слухаем казкі - завітвайце!

СЁНЬНЯ, 19.08 (чацьвер), вас чакае "12 КАЗАК АСМАЛОЎКІ"!

Гэта самая казачная экскурсія праекту. Мы патрапім у цудоўную, незвычайную, таямнічую, атмасферную Асмалоўку і будзем блукаць па яе сьцежках, зазіраць у вокны, удыхаць пахі, атрымліваць асалоду ад краявідаў і слухаць, слухаць цудоўныя казкі Адама Глобуса пра гэта чароўнае месца!

Маршрут: казачная Асмалоўка :)

Адлегласьць: 906 крокаў.

Сустракаемся ў 19.00 ля дому па адрэсе вул. Камуністычная, 22.

8 0 ER 0.6126
Сябры, каму чароўны навагодні падарунак?)))

Уявіце сабе - такую кроху нехта выкінуў на вуліцу!

Амаль адразу знойдзеная (нат спалохацца толкам не пасьпела, толькі моцна зьдзівілася такім пераменам у лёсе), яна была забраная ў хату на часовую ператрымку і каранцін.

Ужо была ў доктара, праходзіць мінімальнае лячэньне і вельмі шукае новых, надзейных і любячых яе гаспадароў!

Давайце ўсе разам - сваімі праглядамі, лайкамі, рэпостамі, рэкамендацыямі, карацей усімі высілкамі знойдзем гэтай кросе яе новы шчасьлівы дом!

Зьвяртацца да Кацярыны па тэл. +375 (33) 646-66-34

7 6 ER 0.6304
Аўтограф-сэсія Андрэя Горвата.

На рэстаўрацыю палаца мы перадалі 550 руб.

Дзякуй усім, хто паўдзельнічаў у добрай справе.

#вандроўкаўнароўлю2 #vandrvm

0 0 ER 0.4912
Шмат сьмешнага, цікавага, незвычайнага і ўнікальнага шукайце ў нашым інстаграме [club49780266|@vandrvm]

Падпісвайцеся!

0 0 ER 0.4700
Крыху мокра, але вельмі здорава павандравалі па музэі валуноў🗿

#vandrvm #miensk #freewalkingtours

2 2 ER 0.5144