Статистика ВК сообщества "████████ Жыве Беларусь! ████████"

0+

Графики роста подписчиков

Лучшие посты

Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ЗЬНІШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСІ І ПРА ІНФАРМАЦЫЙНУЮ АТАКУ НА БЕЛАРУСКІ НАРОД

Цяпер, калі адбылася ваенная акупацыя Беларусі войскамі Расейскай Фэдэрацыі, назіраецца зьява, якую можна акрэсьліць як татальную інфармацыйна-псіхалагічную атаку, накіраваную на экзістэнцыйнае зьнішчэньне Беларускай дзяржавы і будучыні Беларускай нацыі.

Атака ўражвае, бо накіравана ня супраць акупацыйнага рэжыму, а супраць акупаванага беларускага народа, пры гэтым ініцыятары атакі змаглі падключыць да гэтага нападу масы агрэсіўных недасьведчаных людзей, практычна, на ўсім сьвеце. У некаторых краінах (напрыклад, як ня дзіўна, — у Эстоніі) пачалася адкрытая дыскрымінацыя беларусаў па нацыянальнай прыкмеце. Далей усё коціцца нібы само па сабе.

Усё выглядае ненатуральна, але разумныя галасы ў Беларусі і ва Украіне, практычна, топяцца ў масавай сьляпой нянавісьці і статкавай псіхалогіі.

Такога ірацыянальнага нападу наш народ не перажываў ніколі ў гісторыі, выключаючы, хіба што, пэрыяд паўстаньня 1863 года. Але тады масавая нянавісьць зыходзіла толькі з аднаго боку — з Расеі, зь якой ваявалі паўстанцы.
Галоўная тэхналёгія цяперашняга абсурду заключаецца ў тым, што стратэгам інфармацыйнай вайны ўдалося перанакіраваць масавую нянавісьць са злачынцы на ахвяру і аб’явіць ахвяру вінаватай у ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Масавыя мірныя пратэсты беларусаў у 2020-м годзе былі добра і з разуменьнем (з захапленьнем) сустрэты на Захадзе, у Амэрыцы і ў Польшчы. Тым часам разгром пратэстнага ўздыму ў Беларусі, пры падтрымцы лукашысцкага рэжыму Крамлём, быў страшны, жорсткі, пэрманэнтны і рацыянальна не матываваны дзеяньнямі пратэстоўцаў.

Практычна, на працягу ўсяго 2021 году і па сёньняшні дзень адбывалася жорсткая расправа над усімі іншадумцамі і патрыётамі Беларусі. Абвінавачваньні і расправа былі неадэкватнымі і выкліканы падрыхтоўкай (дакладней, зачысткай) беларускага грамадзтва перад плануемай расейскай акупацыяй Беларусі.

У краіне начыста зьнішчана ўся грамадзянская супольнасьць як грамадзкая зьява. Дзясяткі тысячаў беларусаў кінутыя ў турмы, сотні тысячаў выгнаныя за мяжу, дзясяткі скалечаных і забітых. У краіне ўсталяваны жорсткі антыбеларускі антынацыянальны рэжым, кантроль за людзьмі, рэпрэсіі і атмасфэра страху.

У гэтых умовах адбылася ваенная акупацыя Беларусі Расейскай Фэдэрацыяй. 17 студзеня 2022 года пад выглядам ваенных манеўраў расейцы ўвялі ў Беларусь свае войскі. Адбылася геапалітычная катастрофа ва Усходняй Эўропе. Узьнікла глабальная перадваенная сітуацыя.

Але дзіўна: сьвет гэтага нібы не заўважыў. Не заўважыў, бо акупацыя адбылася без беларускага супраціву пад выглядам вайсковых вучэньняў.

Захапіўшы Беларусь, расейцы пачалі рыхтаваць напад на Украіну. 24-га лютага напад пачаўся. З тэрыторыі акупаванай Беларусі рускія абстрэльваюць ракетамі ўкраінскія гарады.

І тут жа пачалася інфармацыйная вайна супраць задушанага беларускага народа з абзываньнем яго “агрэсарам”, вінавайцам у агрэсіі супраць Украіны, на што народ, што знаходзіцца пад прэсам рэпрэсіяў марыянеткавага рэжыму, ня ў стане нават штосьці адказаць. Хаця і ў гэтых умовах беларусы супроцьстаяць акупантам, як могуць.

Інфармацыйная атака супраць Беларускага народа распачата ва ўсім сьвеце. Але найбольш — ва Украіне і ў Беларусі. Ва Украіне скарыстаны эмацыйны стан простых людзей, пацярпелых ад расейскага нападу.

У Беларусі — агучыла сябе рускамірская агентура і асабліва дэнацыяналізаванае беларускае “бесталкоўе”, якое ненавідзіць само сябе. Сваю нішу тут займае так званая праяўленая “кансэрва” — асобы, якія перад гэтым выступалі супраць Масквы і за дэмакратыю, набіваючы сабе вядомасьць і ўплыў.

Асноўная задача “кансэрвы”, троляў і прапагандыстаў — гэта ўкараненьне дэпрэсіўных настрояў і прышпільваньне беларусам пачуцьця неіснуючай калектыўнай віны за акупацыю Беларусі і за рускую агрэсію супраць Украіны.

Прапаганда актыўна вядзецца на эмацыйным узроўні шляхам падтасовак і лагічных маніпуляцыяў, калі ў палітычным нявольніцтве, рэпрэсіях, пакутах і русіфікацыі абвінавачваецца не тэрарыстычная палітыка прамаскоўскага рэжыму, не імпэрская палітыка Масквы, ня рускія акупанты, а самы беларусы, якія церпяць ад гэтай палітыкі.

Прыём надзвычай подлы, у юрыспрудэнцыі не дапушчальны, але ў інфармацыйным полі для непасьвечаных і для простых людзей ён робіць сваю дэструктыўную справу.

Становішча беларускага народу цяпер можна параўнаць са становішчам вязьняў рускага канцлягеру, якім кажуць, што яны самы вінаватыя ў тым, што іх схапілі ў канцлягер.

Дзікунства інфармацыйнай атакі на беларускі народ найбольш відавочнае ў тым, што беларусы, калі не на 100, то на 99 адсоткаў стаяць супраць вайны з Украінай і прыхільна настаўлены да ўкраінцаў. Беларусь — гэта не Расея, дзе арда ненавідзіць украінцаў і ня любіць ўвесь сьвет. Беларусы і ўкраінцы ёсьць натуральныя дабразычлівыя суседзі.

Але прапаганда супраць беларусаў вельмі шалёная. Гэта частка расейскай інфармацыйнай вайны і агрэсіі супраць Беларусі і Украіны. Супрацьстаяць інфармацыйнаму нападу можна таксама шляхам інфармацыі. Але інфармацыйны супраціў такой палітыцы слабы ва Украіне (як і ўсюды, разумных людзей тут мала чуюць) і амаль поўнасьцю правалены ў Беларусі, дзе вольных СМІ не існуе, а за межамі краіны яны спрэс канфармісцкія з нацыянальна няразьвітымі журналістамі.

Магчымасьць праўдзівай інфармацыі застаецца толькі ў Інтэрнэце. Гэта значыць, што ролю абароны ад інфармацыйнага наезду на народ можа ўзяць на сябе перадавое беларускае грамадзтва ва ўсім сьвеце.

Вызначальны паварот будзе залежыць ад таго, прымусіць ці не прымусіць Масква беларускую армію прыняць удзел ў рускай агрэсіі супраць Украіны. Гэта цяпер пытаньне нумар адзін. Масква разьбіваецца ў блін, каб сутыкнуць беларусаў з украінцамі. Бальшыня беларускіх вайскоўцаў ня хоча ваяваць. Але, на жаль, ёсьць асобіны з прамытымі прарасейскімі мазгамі і рускія генэралы ў камандаваньні. І тое трэба ўлічваць.

Здаецца, што ўсе разумныя рэкамендацыі, каб не ваяваць з Украінай, для вайскоўцаў агучаныя. На ўсё Воля Божая. Але калі б, напрыклад, “сукін сын” (як публічна называюць яго расейцы) аддаў загад войску ісьці на Украіну, то трэба альбо павярнуць зброю супраць “сукінага сына”, альбо перайсьці на бок украінцаў.

Беларусы не павінны сьцярпець загаду параноіка пачаць вайну з Украінай. Як казаў адзін шчыры беларус — усім трэба будзе выйсьці на плошчы ды вуліцы і павешаць “сукінага сына” за ногі галавой уніз, а рускім акупантам сказаць валіць зь Беларусі ў сваю Маскву, пакуль яны тут ня здохлі. Жорстка гучыць. Але будзьма гатовыя і на такі крок. Гэта вайна.

23 сакавік 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК

17 8 ER 0.9794
З.ПАЗЬНЯК: ПРЫВАТНАЯ ДУМКА ПРА СЬВЯТАКРАДЗТВА

Касьцёл у Будславе падпалены. Тут відаць мэтодыка падрыхтаванага падпалу. У лявацкай Эўропе па зьвестках АБСЭ бязбожнікі кожны год падпальваюць каля сотні хрысьціянскіх храмаў.
Гэтыя падпалы, як правіла, спантанныя, хуліганскія, на глебе нянавісьці і т. п. Падпальваюць часткі храмаў у выпадковых месцах.

Прадуманыя падпалы (як, напрыклад, Нотр Дам дэ Пары) заўсёды пачыналіся з даху будынка. (Тут ня цяжка зразумець логіку і паводзіны падпальшчыкаў.)

Аб тым, што пажар выгадны антыбеларускаму рэжыму, сьведчаць шмат падрабязнасьцяў.

Галоўныя зь іх, цытую: "Сьледчы камітэт вядзе сьледзтва ў крымінальнай справе за парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі."
Тут заранёў, насуперак прэзумпцыі, сфармулявана абвінавачваньне аб "парушэньні правілаў пажарнай бясьпекі", хаця сьледзтва яшчэ нават не пачалося.

Значыць, будзе знойдзены "вінаваты" чалавек з касьцёла. У выніку паставяць пытаньне аб часовым зачыненьні касьцёла і забароне набажэнстваў. (Дарэчы, ужо забаранілі.)

Адпаведна будзе забаронены сусьветна вядомы Будслаўскі рэлігійны фэст* і пільгрымка ў Санктуарыюм, якая зьбірала дзясяткі тысячаў людзей зь Беларусі і ўсяго сьвету.

Вось у гэтым (каб пазьбегнуць салідарнай масавасьці людзей) і ёсьць галоўная мэта падпалу сьвятыні. Успамінаецца 2011 год і выбух у мэтро.
Нейкі подлы, гнюсны, антынародны, бязбожны мярзотнік, ублюдак усё гэта зрабіў.

13 травеня 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
------------------------------—
(ЗАЎВАГА) * 28 лістапада 2018 г. на 13-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА было прынятае адзінагалоснае рашэнне аб уключэнні беларускага элемента нематэрыянай культурнай спадчыны "Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (“Будслаўскі фэст”)" у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

2 1 ER 0.2548
Каментар да матэр’ялу на радыё Свабода: “Праваабаронца пра крытэры прызнаньня палітвязьнямі”

КГБ вельмі, падкрэсліваю, ВЕЛЬМІ важна, каб людзі не супраціўляліся. Каб не давалі адпор легавым вырадкам. Каб не помсьціліся. Каб, крый Божа, не адбыліся рэвалюцыйныя дзеяньні.

А як такое зрабіць? Вось у жніўні краіна знаходзіцца ў стане шоку. У шоку ад забойстваў, ад катаваньняў. Як спыніць штурм Акрэсьціна? Штурм Валадаркі? Як спыніць стварэньне самааховы і боек з атрадамі легавых тэрарыстаў?

Адзін са спосабаў дзеяньня КГБ – дэмаралізацыя. Здушэньне волі да супраціву.
Беларусам тлумачаць, што адказваць на гвалт тэрарыстаў ня варта. Што перамогі можна дабіцца ў мірны спосаб. Што дастаткова выйці ў вялікай колькасьці і рэжым падзе.

Калі беларус вырашыць даць адпор тэрарыстам, як да прыкладу, Сьвятаслаў Барановіч, то прама там, на месцы, на яго накінуцца “спецжэншчыны ў белым”, каторыя будуць галасіць пад руку герою, што ня трэба гвалту! Потым на героя накінуцца журнашлюхі, каторыя назавуць таго правакатарам і абвінавацяць у забойствах і катаваньнях. А потым шчэ ў плечы нашаму герою ўдараць кагэбэшныя скаты-правааборонцы, каторыя будуць ляпіць з героя-беларуса – звычайнага крымінальніка.

Звярну ўвагу на вось гэтае месца ў інтэрвью:
“Калі чалавек кажа, што зрывае балаклаву з амапаўца, таму што такім чынам пратэстуе і хоча бачыць таго, хто яго затрымлівае, хто парушае ягоныя правы, то гэта адна справа. Другая справа, калі чалавек кажа, што хацеў яго ўдарыць, таму што ён міліцыянт.”
Такі сьмешны выкрутас зьявіўся, таму што балаклаву сарвала грамадзянінка Швэйцарыі. То давялося “праваабаронцам” пераабувацца на хаду. І нацягваць на балаклаву “мірныя дзеяньня”. Яно і зразумела, швайцарцы, каторыя ў свой час апраўдалі Морыса Канрадзі, забойцу савецкага дыпламата, проста не зразумелі б, чаму людзей, каторыя змагаюцца з фашыстоўскай дыктатурай, праваабаронцы называюць крымінальнікамі. Ну яны ж, Швайцарцы ня ведаюць, што ніякая “праваабарончая дзейнасьць” не адбываецца ў Беларусі бяз згоды КГБ. І што, калі б гэтыя “правааборнцы” не прыроўнівалі гераічных беларусаў да крымінальнікаў, а рэвалюцыйныя дзеяньні да тэрарызму, то іх выкінулі б з Беларусі ў тры секунды.

0 1 ER 0.1062
Юрка Цехановіч: УХВАЛЕНЬНЕ ЧУЖОГА

Пачынаючы з лета 2020 г. мільёны беларусаў (менавіта так), публічна і не публічна выказалі сваё стаўленьне да гэтай незаконнай, небеларускай улады калабарантаў.

Мы бачылі за гэты час, з боку пасаджанай Масквой на хвалю ўсебеларускага ўздыму псэўдаапазыцыі:

- абсалютнае ігнараваньне роднай мовы беларускага народу;

- першапачатковае адмаўленьне ад Нацыянальнай сімволікі і імкненьне замяніць яе нечым чужым;

- сымволіку псэўдаапазыцыі - белыя балонікі, белыя бранзалеткі, "сардэчкі" і падобныя фігуры з некалькіх пальцаў, швэнданьне па беларускай зямлі нейкіх асобаў у адзеньні для труны... ;

- адмаўленьне вяртаньню законнай Канстытуцыі 1994 г., бясконцыя перманентныя тэрміны новых "выбараў" па лукашэнкаўскаму заканадаўству і пры лукашэнкаўскім чынавенстве;

- заклікі да "перамоваў" з рэжымам калабарантаў і ўдзелу ў іх "мудрай" Масквы і Пуціна;

- правакацыйныя заклікі да непадрыхтаванага ўсеагульнага страйку і санкцыяў да беларускай эканомікі;

- хлуслівае інфармаваньне аб прадстаўніцтве ад імя беларускага народа і падобныя звароты да шэрагу заходніх палітыкаў і г.д.

Зараз, пасьля чарговага ўдару Расеі і рэжыма Лукашэнкі па беларускай авіякампаніі і міжнародным сувязям Беларусі з іншымі краінамі, псэўдаапазыцыя прадэманстравала яшчэ раз свой антыбеларускі твар і памкненьні.

Толькі чалавек, які дзясяткі гадоў абыякава не сачыў за тым што адбываецца ў Беларусі і вакол яе, альбо чужынец, здольны ўхваляць псэўдаапазцыю і яе дзеячоў, якія працуюць на карысьць расейскіх інтарэсаў у Беларусі.

1 0 ER 0.0957
✌✌✌ Зенон Позняк: СКОРО !!! Режим будет ликвидирован изнутри | Интервью

3 0 ER 0.1169
Лукашенко погрожує "повернути" Україну | Віталій Портников

0 3 ER 0.0955
11 студзеня 1955 г. у няроўным баі з савецкімі карнікамі загінуў Аўген Жыхар, беларускі партызан, сябра Беларускай незалежніцкай партыі.

Палітычны вязень мастак Алесь Пушкін з 30 сакавіка 2021 г. незаконна ўтрымліваецца ў лукашэнкаўскай турме за выставу, часткай якой быў вядомы партрэт Аўгена Жыхара, намаляваны Пушкіным.
***
Aŭhien Žychar, a Belarusian pro-independence partisan commander, was killed in an uneven battle against Soviet troops on this day in 1955.

Since 30 March 2021, the political prisoner and artist Aleś Puškin has been illegally detained by the Lukashenka regime for holding an exhibition featuring a portrait of A. Žychar painted by Puškin.
#Belarus #FreeBelarus #Partisans #Беларусь #Партызаны #БНР #БНП #Паставы #Парыж

0 0 ER 0.0647
ПАМЯТАЙМА СВАІХ ГЕРОЯЎ

Аўген (Яўген Іванавіч) Жыхар - удзельнік беларускага антысавецкага супраціву.

Сябра СБМ, БНП і «Чорнага ката». Камандзір партызанскага атрада на Пастаўшчыне.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1943-1944 годзе вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі. У 1944 годзе ўступіў у таемную Беларускую незалежніцкую партыю, прыняты туды Віктарам Сікорай. Падчас акупацыі Беларусі трапіў у батальён «Дальвіц», прайшоў поўны курс падрыхтоўкі.

Пасля расфармавання батальёна пад уласным прозвішчам уступіў у Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Беларусь, працаваў настаўнікам у Верацееўскай пачатковай школе Дунілавіцкага раёна.

Пасля спробы арышту ў 1946 годзе ўцёк у лес і стварыў партызанскі атрад. Атрад займаўся тэрорам міліцыянераў, камуністаў і партыйных актывістаў.

Толькі ў 1948 годзе Жыхар увайшоў у кантакт з арганізацыяй «Чорны кот» Міхала Вітушкі, і атрад стаў баявой адзінкай гэтай арганізацыі.

У 1952 — снежні 1954 гадоў атрад Жыхара быў адзіным падраздзеленнем «Чорнага ката» ў Беларусі.

Большасць байцоў загінула ў лістападзе—снежні 1954 гадах у баях з войскамі МДБ, рэшткі па загадзе Жыхара сышлі на Захад праз Польшчу. Савецкая дзяржбяспека пільна шукала Яўгена Жыхара...

1 0 ER 0.0638
Страна для жизни

Нейкі чувачок ездзіў быў па Беларусі, здымаў ролікі з крытыкай. І не ён адзін. Мільёны праглядаў на youtube. Потым гэтыя чувачкі кіравалі Рэвалюцыяй. Давалі каманды: “Зьбіраемся на Стэле”, “пратэстуем па нядзелях, а ў панядзелак на працу”, “нам ня трэба Майдан і прыбярыце БЧБ, вось вам белыя бранзалецікі”, “даруем кветкі ментам, а Акрэсьціна не блакуем”, “усе на рэферэндум, фатаграфуем бюлютэні”.

А вось адзін шчыры беларус быў падумаў, а чым я горшы. І таксама завёў канал. І пайшло-паехала. Штрафы, “суткі”. Пакрытыкаваў вайну з Украінай і зьнік. На пару месяцаў.

Я падумаў, што ўжо ўсё, гамон таму беларусу. Ажно не. Зьявіўся. Але ўжо без палітыкі. Распявядае ўжо толькі пра гаспадарку.

Гэбіст Іларыёнаў упарта ў сваіх інтэрвью падаваў вынікі “апытаньня” Чатэм Хауз. Апытаньне праз сеціва. Даводзіў, што беларусы за Расею, за Пуціна, не хочуць у Эўропу і баяцца Майдана.
Кожным разам беларусы яму адказвалі – хлусьня. Але гэбіст не здаваўся. Аўтарытэтная арганізацыя, адказваў.

Што там Іларыёнаў. Цэлая амерыканская Радыё Свабода даводзіла, праз свайго “журналіста” (журналіст тут “прыкрыціе”, на самой справе гэбіст), праз свайго “журналіста” Дракахруста, што, аказваецца, увага (!), палова беларусаў падтрымліваюць вайну.

Страна для жизни. У якой магчымы апытаньні, можна едзіць па краіне, здымаць крытычныя рэпартажы, у якой ёсьць выбары, якія не пасьмеюць сфальшаваць, і палітычных зьняволенных не мае.

І тут яшчэ задумаешся, хто больш хлусціь БТ ці вось гэта страна для жізні.

4 0 ER 0.0965
Калі не спыніць Расею ва Украіне, чалавецтва чакае катастрофа | Юры Беленькі

0 2 ER 0.0646